У чарзе на выставу «Шэдэўры Пінакатэкі Ватыкана» у Траццякоўскай галерэі адбылася цісканіна. Гэта відаць на фотаздымках, апублікаваных ТАСС.

tass.ru

tass.ru

Выстава «Шэдэўры Пінакатэкі Ватыкана» адкрылася ў Траццякоўцы ў Лаўрушынскім завулку 25 лістапада 2016 года і будзе доўжыцца да 19 лютага 2017-га. На ёй прадстаўлены работы Караваджа, Рафаэля Санці, Джавані Беліні, Гверчына, П'етра Перуджына, якія рэдка выстаўляюцца па-за Ватыканам.

tass.ru

tass.ru

З 15 снежня музей увёў імянныя квіткі на выставу для барацьбы з перакупшчыкамі; адначасова цалкам адмянілі «жывую» чаргу - на выставу можна трапіць толькі па загадзя набытых квітках, піша meduza.io.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0