«Калі хаця б 10% з таго, што было сказана [ў дакладзе кіраўніка камісіі WADA Макларэна], праўда, дык гэта катастрофа, — сказаў васьміразовы алімпійскі чэмпіён нарвежац Уле-Эйнар Б'ёрндален, муж беларускі Дар'і Домрачавай. — Але для пачатку я хацеў бы ўбачыць доказы. Да таго часу, пакуль яны ўдзельнічаюць у спаборніцтвах, я буду спадзявацца, што яны з'яўляюцца «чыстымі», — сказаў Б'ёрндален у інтэрв'ю выданню Sport.de.

Б'ёрндален падкрэсліў, што для яго «ўсе расійскія спартоўцы «чыстыя», пакуль іх не дыскваліфікавалі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?