09.07.2008 / 17:18

У Польшчы бясьсьледна згінуў дакумэнт, які даказвае датычнасьць НКВД да расстрэлаў у Катыні 1

Пра гэта было сёньня заяўлена ў польскім сэйме.

Кіраўнік аддзелу расьсьледаваньняў Інстытуту нацыянальнай памяці Дарыюш Габрыэль сьцьвярджае, што ў польскіх архівах няма дакумэнту, які пацьвярджае, што забойствы на рахунку НКВД.

Габрыэль заявіў пра гэта сёньня, на паседжаньні ў польскім сэйме. Частку дакумэнтаў, што тычаць катынскіх расстрэлаў, у тым ліку і гэты дакумэнт, паерадаў польскаму боку ў 1992 г. прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын.

«Ні пракуроры, ні архіўныя супрацоўнікі таго дакумэнту ў сябе ня маюць. Два гады таму мы зьвярнуліся да Канцылярыі прэзыдэнта з мэтай адшукаць гэты дакумэнт у іх, але эфэкт таксама быў негатыўны», ‑‑ дадаў Габрыэль.

Паводле wyborcza.pl

0
mikalai / Адказаць
09.07.2008 / 17:50
Nehta z polskih spionau skrau i raseicam addau.Ale ne vjadoma navosta en ptreben byu? Moza kab spravu peragledzec? U svece i bez dakumentau vedaiuc amal pra use zlatcyntva NKVD ci KDB.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру