Беларуска Кацярына Барушка спарадзіравала рэкламу Mark Formelle, якая выклікала крытыку феміністак.

Фота Барушкі справакавала шквал захопленых водгукаў.

«Нарэшце нешта добрае з усёй гэтай сваркі», — напісаў паэт Аляксей Знаткевіч.

«Столькі асацыяцыяў!.. І псіхадэлія, і дзеці кветак, і сэкс-рэвалюцыя часоў хіпі… Калі сучасней, дык можна назваць фотку так — вось што робяць звычайна «паслядоўнікі Вялікага Макароннага Монстра», — адгукнуўся тэлежурналіст Сяргей Філімонаў.

«Bra nia upisvajecca u kancepcyju. Adnak zyvot cool», — жартуе мінчук Алесь Цюленеў.

«Ударым па сэксізме макаронай!» — заклікае Барушка.

Нагадаем, што рэкламу Mark Formelle многія вінавацілі ў тупасці і культывацыі сексісцкіх стэрэатыпаў. Мужчыны на ёй — у споднім, але ў звычайных позах. А вось жанчыны дэманструюць на камеру сваю пажадлівасць.

У сваю чаргу, блогер Эдуард Пальчыс раскрытыкаваў феміністак за няўвагу да рэальных праблем беларускіх жанчын і папугайства заходніх дыскурсаў.

Ён напісаў яшчэ:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?