Вытворчасць біяметрычных пашпартоў і нацыянальных ID-картак плануецца асвоіць у Беларусі да канца 2018 года. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун.

«Мяркуецца, што ў канцы 2018 года мы ўжо атрымаем біяметрычны пашпарт для выезду за мяжу і ID-картку», — сказаў Аляксей Бягун. Ён нагадаў, што ў адпаведнасці з планам па асваенні біяметрычных тэхналогій у перыяд з 2014 па 2018 год у Беларусі праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па ўкараненні біяметрычных тэхналогій у нацыянальныя дакументы. «Гэта пашпарт для выезду за мяжу і нацыянальная ID-картка. Плануецца іх укараненне ў беларускую інтэграваную сэрвісна-разліковую сістэму», — удакладніў спецыяліст.

ID-карткі ўяўляюць сабой пластыкавыя карткі з біяметрычнай інфармацыяй, запісанай на чыпе. Яны паспяхова прымяняюцца ў многіх краінах свету. Такія карткі кампактныя і зносастойкія. Галоўная іх перавага ў тым, што іх практычна немагчыма падрабіць. Выкарыстанне біяметрычных загранпашпартоў дае магчымасць перасякаць граніцу іншых дзяржаў хутчэй і камфортней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?