09.07.2008 / 17:46

Беларускіх рыцараў не пусьцілі на Грунвальд 3

Яны парушылі тэхніку бясьпекі.

«Беларускія рыцарскія клюбы ня выканалі новых патрабаваньняў, што тычыцца падрыхтоўкі дасьпехаў. Сярод іншага гэта тычыцца адмысловых накладак на ногі, якія засьцерагаюць ад калецтва», — сказаў адзін з арганізатараў «Дзён Грунвальду» Яцэк Шыманьскі.

Паводле ягоных словаў, ёсьць таксама праблемы, «зьвязаныя з уваходам Польшчы ў Шэнгенскую зону».

Паводле сп. Шыманьскага, у наступным годзе «беларускія харугвы напэўна возьмуць удзел у інсцэніроўцы бітвы».

Інсцэніроўкак бітвы пад Грунвальдам адбудзецца 12 ліпеня на гістарычным месцы — там, дзе яна адбылася ў 1410 годзе.

Радыё Свабода

0
Aleg / Адказаць
10.07.2008 / 14:01
Капец,якая ганьба.І беларусаў ня будзе на Грунвальдзе....вынішчаем гісторыю.Да такой падзеі не маглі адказна падыйсьці((Блін
0
żeligowski / Адказаць
10.07.2008 / 15:14
Брыдка, дрогі Яцку. Уласнаруч зьнішчаем сваю гісторыю, дык тут яшчэ добрыя суседзі дапамагаюць. Нядзіўна, што ў шматлікіх замежных крыніцах можна прачытаць, што ў Грунвальдзкай бітве бралі ўдзел хто заўгодна: палякі, летувісы ака літвіны, расейцы ака смаленчукі, чэхі, але толькі не беларусы.
0
Влодэк / Адказаць
10.07.2008 / 15:38
правільна кажуць- не было беларусаў у Грунвальде, былі літвіны. Мабыць кольвек якая харугва з Жамойці й была...., з Расеі наогул нікога, не было ў той час такога гаспадарства , да й не хапала яшчэ как Маскоўскі улус Залатой Арды побач з харугвамі ВКЛ у бітве народаў удзел прымаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру