Прапала 17-гадовая Вікторыя Стэфаненкава, жыхарка Мінска. Больш за два тыдні таму, увечары 28 лістапада, дзяўчына выйшла з дому і не вярнулася. Інфармацыю аб вышуку апублікаваў пошукавы атрад «Анёл».

Вікторыя Стэфаненкава пражывае ў Мінску, у завулку Уральскім, 13. Увечары ў панядзелак, 28 лістапада, прыкладна а 19.00 яна выйшла праводзіць сястру да прыпынку і не вярнулася.

Прыкметы: рост 164 см, вочы карыя, валасы цёмныя.

Асаблівыя прыкметы: на правай руцэ тату ў выглядзе ружы, на шыі ззаду — тату ў выглядзе двух трыкутнікаў.

Была апранутая: куртка светлая, джынсы сінія, боты чорнага колеру вышынёй да калена, пры сабе мела сумачку бэжавага колеру.

Расшукваецца супрацоўнікамі Партызанскага РУУС Мінска.

Усіх, хто што-небудзь ведае пра месцазнаходжанне зніклай, просяць паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (033) 666-60-33, 8 (033) 666-68-56 (ПСО «Анёл») або 8 (017) 230- 44-40 (Партызанскі РУУС), 102 (агульны нумар міліцыі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0