Фота Мікалая Пятрова, БелТА.

Фота Мікалая Пятрова, БелТА.

Сёння на лёдзе «Чыжоўка-Арэны» каманда кіраўніка дзяржавы сустракалася з камандай Мінскай вобласці і выйграла з лікам 7:5 (3:0, 1:2, 3:3). У пераможцаў па дзве шайбы закінулі Канстанцін Кальцоў і Андрэй Асташэвіч, па шайбе — Сцяпан Панамароў, Вадзім Бекбулатаў і Аляксандр Лукашэнка, у актыве якога адна галявая перадача.

Фота Мікалая Пятрова, БелТА.

Гэта другая перамога каманды прэзідэнта, у першым матчы яна перайграла ў Шклове хакеістаў Магілёўскай вобласці — 13:4.

У папярэдніх турнірах сем разоў перамагала каманда прэзідэнта (2008, 2010—2012, 2014—2016). Па разу трыўмфатарамі станавіліся хакеісты Гомельскай (2009) і Мінскай (2013 года) абласцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0