Оеканографический корабль

Акіянаграфічны карабель USNS Bowditch праводзіў даследаваннні ў Паўднёва-Кітайскім моры. Фота: US NAVY

Беспілотнік трапіў да кітайскіх ВМС 15 снежня. Інцыдэнт адбыўся ў Паўднёва-Кітайскім моры, на адлегласці ў 50 марскіх міль (больш за 90 км) на паўночны захад ад філіпінскага заліва Субік-Бэй.

USNS Bowditch праводзіў у гэтым раёне даследаванні, паведамляюць у ЗША. Пад ваду быў спушчаны даследчы беспілотнік.

Улады КНР заявілі, што вайскоўцы з кітайскага карабля заўважылі невядомы падводны аб'ект і вырашылі падняць яго, каб прадухіліць небяспечную сітуацыю. Толькі потым вайскоўцы заўважылі, што гэта амерыканскі беспілотнік, сцвярджаюць кітайскія ўлады.

Мінабароны КНР не гаворыць адкрыта, ці знаходзіўся беспілотнік ў водах, якія Кітай лічыць сваімі. У заяве толькі выказваецца пратэст супраць даследчай працы амэрыканскіх самалётаў і судоў паблізу кітайскіх вод.

У заяве мінабароны КНР гаворыцца, што амерыканскі і кітайскі бакі былі на сувязі з нагоды гэтага інцыдэнту з самага пачатку. Кітай адразу вырашыў вярнуць беспілотнік, але заявы з боку ЗША пачалі нагнятаць сітуацыю, сцвярджае мінабароны КНР.

ЗША сцвярджаюць, што даследчыкі дзейнічалі законна. Неназваны чыноўнік заявіў Ройтэрз, што беспілотнік выконваў ваенныя даследаванні і на ім было напісана па-англійску, што яго нельга выцягваць з вады і што гэта ўласнасць ЗША.

Афіцыйна амерыканскія ўлады паведамляюць, што беспілотнікам кіраваў цывільны падрадчык, які праводзіць акіянаграфічнае даследаванне. USNS Bowditch ўваходзіць у склад ВМС ЗША.

«Ён [беспілотнік] наш, і на ім гэта ясна напісана. Мы б хацелі вярнуць яго і хацелі б, каб такое больш не здаралася», — заявіў на брыфінгу прэс-сакратар Пентагону Джэф Дэвіс.

Інцыдэнт таксама пракаментаваў абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ён напісаў у «Твітэры», што Кітай скраў беспілотнік. Трамп таксама зрабіў памылку друку і назваў тое, што адбылося «беспрэзідэнтным актам». Пасля ён выдаліў гэты твіт і апублікаваў новы — без памылкі.

Твит Трампа

Так выглядаў выдалены твіт

Захоп беспілотніка — самы сур'ёзны ваенны інцыдэнт паміж ЗША і Кітаем за апошнія 15 гадоў. Да гэтага ў 2001 годзе ў паветры сутыкнуліся амерыканскі самалёт-шпіён і кітайскі знішчальнік. У выніку кітайскі пілот загінуў.

КНР прэтэндуе на вялікую частку астравоў і рыфаў у Паўднёва-Кітайскім моры. Іншыя краіны ў рэгіёне з гэтым нязгодныя. Кітайскія ўлады таксама разгарнулі маштабны праект па пашырэнні невялікіх астравоў архіпелага Спратлі. На гэтых астравах КНР размяшчае ваенную інфраструктуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0