09.07.2008 / 18:49

Загінуў пісьменьнік Браніслаў Спрынчан 7

79‑гадовага пісьменьніка зьбіў на праспэкце Пераможцаў легкавы аўтамабіль.

У Мінску пад коламі аўтамабілю загінуў пісьменнік Браніслаў Спрынчан.

Вось што паведаміў Еўрарадыё інспектар аддзела прапаганды і агітацыі сталічнага ДАІ Аляксандр Гузаў:

«Гэта было ўчора ў 22.30 на праспекце Пераможцаў. П’яны кіроўца, 1962 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Аўдзі‑80», здзейсніў наезд на пешахода, пенсіянера 79 гадоў, які пераходзіў дарогу па рэгуляванаму пешаходным пераходзе на чырвонае святло. У выніку пенсіянер ад атрыманых траўмаў памёр на месцы».

Высветлілася, што ўтрыманне алкаголю ў крыві кіроўцы было на ўзроўні 3,56 праміле. Мікалай Чаргінец, кіраўнік афіцыйнага Саюза пісьменнікаў, паведаміў Еўрарадыё, што ўжо распачатая крымінальная справа.

Пахаваны Браніслаў Спрынчан будзе на Паўночных могілках у Мінску.

Браніслаў Спрынчан нарадзіўся 16 жніўня 1928 года ў вёсцы Каніж Новаміргарадскага раёна Кіраваградскай вобласці (Украіна). Ён працаваў загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Нёман». Друкаваўся ад 1949 года. Пісаў на рускай мове. Перакладаў творы беларускіх, украінскіх паэтаў на рускую мову.

Эўрарадыё

0
Maxim Klimkovicz / Адказаць
09.07.2008 / 21:14
Шчырыя спачуваньні родным і блізкім. Асабліва Аксане Спрынчан. Суседзі па Лысае Гары: Максім, дзьве Ірыны і Франак Клімковічы.
0
Васіль Сёмуха / Адказаць
09.07.2008 / 22:49
Мае шчырыя спачуваньні Вадзіму і Аксане Спрынчанам.
0
Мікола Яцкоў / Адказаць
10.07.2008 / 00:12
Самыя шчырыя спачуванні родным і блізкім. Дзед Браніслаў быў светлым і нястомным.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру