Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

gpk.gov.by

Так, па дадзеных на 14.00 18 снежня, у пункце пропуску «Брузгі» стаяць 120 фур, у «Бераставіцы» — 103, у «Казловічах» — 20 грузавікоў.

Акрамя таго, захоўваюцца чэргі з грузавых аўтамабіляў у пунктах пропуску на выездзе з Беларусі ў Літву і Латвію. Самая напружаная сітуацыя застаецца ў пункце пропуску «Каменны Лог», дзе ў чарзе на выезд з Беларусі ў Літву стаяць 400 грузавікоў. У «Прывалцы» сабралася 140 фур, у «Беняконях» — 165, у «Катлоўцы» — 90 грузавікоў.

У пятніцу, 16 снежня, у Дзяржпагранкамітэце Беларусі паведамілі, што літоўскія калегі ліквідавалі тэхнічны збой у працы сістэм кантролю, з-за якога ўтварылася чарга. Тым не менш, пакуль пытанне не вырашанае. У ДПК пры гэтым адзначалі, што вялікая колькасць фур на мяжы перад Новым годам — гэта звычайная з'ява.

Што тычыцца сітуацыі на астатніх участках дзяржмяжы, на выездзе ў Латвію ў пункце пропуску «Грыгораўшчына» чакаюць афармлення 90 грузавых аўтамабіляў, ва «Урбанах» — 115.