marca.es

marca.es

У фінале клубнага чэмпіянату свету ў Ёкагаме на «Нісан Стэдыум» мадрыдскі «Рэал» 18 снежня перамог японскі «Касім Антлерс» у дадатковы час з лікам 4:2.

Хет-трык на рахунку Крыштыяну Раналду, прычым два мячы партугалец забіў у дадатковы час.

Раналду забіў 103 мячы ў міжнародных клубных турнірах і пабіў дасягненне Ліянэля Месі. У партугальца 96 галоў у Лізе чэмпіёнаў, 2 у Суперкубку Еўропы і пяць у матчах клубнага чэмпіянату свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?