З 10 студзеня 2017 года для абмену на імянныя прыватызацыйныя чэкі «Маёмасць» у Мінску і Мінскай вобласці Дзяржкаммаёмасцю будуць дадаткова накіраваны акцыі 14 адкрытых акцыянерных таварыстваў з доляй дзяржавы, паведаміла прэс-служба ведамства.
Такім чынам дзяржава забяспечвае выкананне гарантыі на права ўладальнікаў імянных прыватызацыйных чэкаў бязвыплатна атрымаць частку дзяржаўнай маёмасці, адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці.
Так, да абмену на чэкі «Маёмасць» дадаткова будуць прапанаваныя акцыі наступных ААТ з доляй дзяржавы: «Смілавіцкая валюшна-лямцавая фабрыка» — 169.272 акцыі; «Барысаўскі шпалапрапітачны завод» — 198.000 акцый; «Дарбудмантажтрэст» — 198.000; «Мінскі вагонарамонтны завод» — 198.000; «Радашковіцкі керамічны завод» — 50.000; «Спецрамонт» — 198.000; «Будтрэст № 21» — 167.711; «Упраўленне механізацыі № 12» — 144.019; «Упраўленне механізацыі № 91» — 99.000; «Прамсувязь» — 198.000; «Белзааветзабяспечпрам» — 198.000; «Калядзічыаграмаш» — 112.383 акцыі; «Мінскагратранс» — 198.000 акцый; «Барысаўскі аўтарамонтны завод» — 51.858 акцый.
Для абмену чэкаў «Маёмасць» на акцыi адкрытых акцыянерных таварыстваў грамадзяне павінны звяртацца ва ўстанову ААТ «АСБ Беларусбанк» па месцы жыхарства (пры сабе неабходна мець пашпарт і сертыфікат чэкаў).
Абмену належаць чэкі «Маёмасць» асабіста налічаныя, атрыманыя ў спадчыну, а таксама атрыманыя па дагаворах дарэння ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабуль, дзядуль, свекрыві, свёкра, цесця і цешчы), падораныя чэкі павінны быць пералічаныя на сертыфікат грамадзяніна, які робіць абмен.
Абмяняць на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў можна не больш за 250 падораных чэкаў «Маёмасць».
Спісы адкрытых акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх прапаноўваюцца да абмену на чэкі «Маёмасць», знаходзяцца ў кожным падраздзяленні ААТ «АСБ Беларусбанк».
Як паведамляе myfin.by, на руках у грамадзян засталіся нерэалізаванымі каля 40% ІПЧ «Маёмасць». Згодна з заканадаўствам яны падлягаюць кампенсацыі дзяржавай пасля заканчэння чэкавай прыватызацыі па намінальным кошце 4.400 недэнамінаваных рублёў (згодна з пастановай Саўміна № 756 ад 6 ліпеня 2005 года), што складае ў агульнай колькасці каля 800 млрд рублёў. Тэрмін абарачэння чэкаў «Маёмасць» у чарговы раз працягнуты да 30 чэрвеня 2019 года.