Грамадства

Крамы сталіцы перайшлі на перадсвяточны рэжым — без выхадных

Гандлёвыя аб'екты сталіцы перайшлі на перадсвяточны рэжым гандлю — без выхадных.

Так, на Камароўскім рынку традыцыйныя выхадныя па панядзелках на час святаў адмяняюцца — гэты найстарэйшы ў горадзе гандлёвы комплекс будзе працаваць таксама 19, 26 снежня і 2 студзеня, паведаміла прэс-служба галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку (ГУСР) Мінгарвыканкама. Выхадны на рынку абвешчаны ў навагоднюю нядзелю, 1 студзеня.

Курасоўшчынскі рынак, які працуе з 8.00 да 18.00 таксама з выходнымі па панядзелках, будзе працаваць і 26 снежня.

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі», які працуе з 11.00 да 19.00 з выходнымі па нядзелях, 25 снежня таксама будзе працаваць.

ГУПР нагадвае, што з 15 снежня па 15 студзеня працуе калядны кірмаш — каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў і на Кастрычніцкай плошчы.

«У кірмашовых драўляных хатках арганізаваны продаж гарачых бліноў з рознымі начынкамі, духмянага глінтвейну, сакавітага шашлыку, гарачай выпечкі, дранікаў, кандытарскіх вырабаў, страў беларускай кухні. Таксама на пляцоўцы можна набыць падарункі, сувеніры з сімволікай новага года, святочную атрыбутыку», — адзначыла прэс-служба.

На пляцоўцы каля Палаца спорту таксама праходзіць Мінскі міжнародны калядны фестываль. У яго праграме калядны кірмаш (драўляныя гандлёвыя шале, у якіх арганізацыі і прадпрыемствы з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі і краін Балтыі прадстаўляюць шырокі асартымент прадукцыі — ад традыцыйных навагодніх упрыгажэнняў і падарункаў да прадукцыі харчовай і лёгкай прамысловасці). Акрамя таго, тут працуе парк атракцыёнаў і дзіцячая пляцоўка.

Рэжым працы кірмашоў: каля Палаца спорту — з 12.00 да 21.00 па 15 студзеня; на Кастрычніцкай плошчы — з 12.00 да 21.00 па 23 снежня; з 12.00 да 22.00 з 24 снежня па 7 студзеня і з 12.00 да 20.00 з 8 па 15 студзеня.

Кірмашовыя гандлёвыя рады каля Палаца спорту будуць працаваць і ў навагоднюю ноч да 4 гадзін раніцы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі цяпер каштуе кава — молатая, у зярнятах і распушчальная? Некаторыя цэны здзіўляюць17

У лесе пад Рэчыцай заўважылі дзікабраза ВІДЭА1

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў8

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар12

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць