19.12.2016 / 10:33

Чэхія, Нарвегія, Канада і ЗША выступілі за пазбаўленне Расіі правоў на правядзенне біятлонных спаборніцтваў 5

Прэзідэнт Саюза біятланістаў Чэхіі Іржы Хамза падзяліўся меркаваннем пра тое, як трэба вырашаць пытанне з допінгам у расійскім біятлоне.

«Гэта жудасна. Тое, што напісана ў запісцы Макларэна, здаецца нейкай навуковай фантастыкай. Неймаверна, каб краіна выдаткоўвала бюджэтныя сродкі на дзяржаўную допінг-сістэму. Гаворка ідзе не толькі пра біятлон, але пра ўвесь спорт», — сказаў Хамза.

Чэхія выступіла за пазбаўленне Расіі правоў на правядзенне біятлонных турніраў, у прыватнасці этапу Кубка свету гэтага сезона і чэмпіянату свету-2021 у Цюмені, чэмпіянату свету сярод юніёраў у Остраве. Гэтае рашэнне падтрымалі нарвежская, канадская, амерыканская і некаторыя іншыя федэрацыі.

На думку Хамзы, IBU зрабіў памылку ўжо тады, калі абраў Цюмень месцам правядзення чэмпіянату свету-2021.

«Я не думаю, што ўсе рускія прымалі допінг. Асабліва Шыпулін, які ў дакладзе Макларэна хутчэй за ўсё не фігуруе. Але ў дадзеным выпадку мы ўсё роўна павінны заняць цвёрдую пазіцыю. Пазбаўленне правоў на правядзенне спаборніцтваў - першы крок. Потым будуць услед іншыя, калі будзе неабходнасць», - распавёў Хамза.

1
Ken / Адказаць
19.12.2016 / 11:38
Даўно пара. Усё што пранавалі на х-мансійск - перанесьці ў Раўбічы
1
ага / Адказаць
19.12.2016 / 12:05
Ken, а тут што, мала дыскваліфікавалі?
6
Слава / Адказаць
19.12.2016 / 13:53
С допингом бороться надо!всех наказывать из-за нескольких не стоит.И пусть опубликуют данные кто и что принимает легально.вы увидите что большинство атлетов могут стартовать на параиграх.Про норвежцев знаем.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру