Чытачы «Нашай Нівы» звярнулі ўвагу на мноства допісаў у беларускім сегменце сацыяльных сетак, дзе абмяркоўваецца гомельскі «Крэмль» — макет маскоўскай крэпасці з падсветкай у колерах расійскага сцяга.
Фота з суполкі «Мая краіна — Беларусь»
Хтосьці ўбачыў у гэтым ледзь не падрыхтоўку да сустрэчы «зялёных чалавечкаў».
Але насамрэч усё прасцей.
Як патлумачыла «Нашай Ніве» намесніца начальніка аддзела ідэалогіі Гомельскага гарвыканкама Анастасія Лысенка, у горадзе як элемент ілюмінацыі ўсталяваны не толькі Крэмль, але і іншыя знакавыя будынкі розных краін.
Фота з суполкі «Мая краіна — Беларусь»
«У нас і Пізанская вежа, і Эйфелева, і Брэсцкая крэпасць, Нацыянальная бібліятэка… Хацелася зрабіць горад прыгажэйшым, хацелася яшчэ болей такіх кампазіцый паставіць, але ў гэтым годзе так выйшла. Спадзяемся, гэта стане традыцыяй. Звярну ўвагу, што Расіі толькі адна кампазіцыя прысвечаная — Крэмль найбольш зразумела сімвалізуе гэтую краіну, таму абралі яго», — сказала Анастасія і дадала, што ніякай палітыкі тут шукаць не трэба — фігуры пастаўленыя для забавы гараджан.
Фота з суполкі «Мая краіна — Беларусь»