Суд Англіі прысудзіў 101-гадовага Ральфа Кларка з Бірмінгема да 13 гадоў турэмнага зняволення па абвінавачванні ў сэксуальных дамаганнях да непаўналетніх, піша ВВС.
РА
Суд прызнаў Кларка вінаватым у 30 выпадках распусных дзеянняў у дачыненні да непаўналетніх, якія былі здзейсненыя з 1974 па 1983 год.
Паводле дадзеных следства, сярод ахвяр Кларка — дзве дзяўчынкі і адзін хлопчык.
Сам асуджаны раней прызнаў сябе вінаватым у дзевяці выпадках дамаганняў да непаўналетніх. Абвінавачванні ў іншых злачынствах ён адпрэчваў.
Ральф Кларк, які нарадзіўся ў 1915 годзе, стаў самым пажылым асуджаным у гісторыі брытанскага правасуддзя.
Мужчына працаваў кіроўцам грузавіка. На судзе ён распавёў, што ў яго быў гараж, дзе ён рамантаваў дзецям ровары.
Пра злачынствы Кларка стала вядома толькі ў 2015 годзе, калі ў паліцыю звярнуліся дзве яго ахвяры.