У бліжэйшыя суткі, 20 снежня, у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману, паведамілі ў Белгідрамеце.

«У аўторак на большай частцы тэрыторыі Беларусі, у тым ліку ў Мінску, чакаецца туман. Бачнасць у тумане складае 100-500 м», — папярэдзілі сіноптыкі.

У некаторых раёнах пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных кірункаў 1-6 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Ноччу па паўночным усходзе тэмпература панізіцца да 4-7 градусаў марозу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0