Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч узначаліла Савет па гуманітарным супрацоўніцтве СНД, паведамілі ў прэс-службе Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва (МФГС) дзяржаў — удзельніц СНД.

Сёння ў Маскве ў штаб-кватэры Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва прайшло сумеснае пасяджэнне праўлення фонду і Савета па гуманітарным супрацоўніцтве СНД. На пасяджэнні падведзены вынікі работы ў 2016 годзе і зацверджаны праекты, якія будуць рэалізаваны пры падтрымцы МФГС у бліжэйшы час. Вынікам работы фонду сталі 57 маштабных мерапрыемстваў у сферы культуры, адукацыі, спорту і маладзёжнай палітыкі. Многія акцыі былі прысвечаны важным падзеям на прасторы Садружнасці: 25-годдзю СНД, гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Году адукацыі ў СНД.

«Наступны год у Садружнасці аб'яўлены Годам сям'і, - адзначылі ў прэс-службе. — Гэта тэма стане адной з цэнтральных у плане мерапрыемстваў будучага года. Многія мерапрыемствы арыентаваны перш за ўсё на моладзь. Гэта міжнародны Ісык-Кульскі форум маладых інтэлектуалаў, фестываль «Спартыўная сям'я», цыкл рэаліці-шоу «Любоў без межаў» на тэлеканале «Мір». Практычную падтрымку сям'і прызначаны аказаць форум валанцёрскіх ініцыятыў «Сямейны ачаг», а набытыя на прасторы Садружнасці навуковыя веды разгледзіць канферэнцыя «Антрапалогія сям'і».

На пасяджэнні таксама разгледжаны кадравыя пытанні. Старшынёй Савета па гуманітарным супрацоўніцтве СНД стала міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч. Старшынёй праўлення МФГС зноў выбраны пасол Азербайджана ў Расіі Палад Бюльбюль аглы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?