8 ліпеня на адной з старонак расейскага сайту знаёмстваў была разьмешчаная інфармацыя пра магчымы выбух у Менску. Аўтар допісу не паведаміў, дзе дакладна мае быць выбух. Беларускія праваахоўныя органы супольна з расейскімі калегамі выявілі «жартаўніка», нягледзячы на тое, што ён прыняў захады па хаваньні сваёй асобы. Ім аказаўся жыхар Віцебскай вобласьці.

Па гэтым факце была ўсчатая крымінальная справа паводле 1‑й часткі артыкулу 340 Крымінальнага кодэксу (заведама ілжывае паведамленьне пра небясьпеку). Максымальнае пакараньне — да 5 гадоў зьняволеньня.

Паводле Галоўнай управы ўнутраных спраў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0