Калегія выбаршчыкаў ЗША афіцыйна абрала рэспубліканца Дональда Трампа 45-ым прэзідэнтам ЗША. Ён атрымаў мінімум 304 галасы з неабходных 270.
Перамогу Трампу забяспечыла галасаванне выбаршчыкаў ад штата Тэхас. Усяго ў штаце 38 выбаршчыкаў, з якіх 36 аддалі свае галасы Трампу.
Яшчэ двое прагаласавалі за іншых членаў Рэспубліканскай партыі - губернатара Агаё Джона Кейсіка і былога члена палаты прадстаўнікоў Рона Пола.
Хілары Клінтан атрымала 227 галасоў замест 232, што меліся прагаласаваць за яе.
***
Усяго ў галасаванні ўдзельнічае 538 выбаршчыкаў, што адпавядае колькасці дэпутатаў кангрэса: 100 сенатараў, 435 членаў палаты прадстаўнікоў і тры дэлегаты ад сталічнай акругі Калумбія. Выбаршчыкі галасуюць асобна за Трампа і віцэ-прэзідэнта Майка Пенса.
Каментуючы перамогу на галасаванні выбаршчыкаў сам Трамп заявіў, што будзе прэзідэнтам «ўсіх амерыканцаў». Інаўгурацыя мае прайсці 20 студзеня.
Самі выбары адбыліся 8 лістапада.