Павышаны тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Мінска. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У прыватнасці, кошт праезду аўтобусамі, тралейбусамі, трамваямі ў звычайным і хуткасным рэгулярных зносінах павышаецца да 55 капеек за адну паездку, метрапалітэнам — да 60 капеек
Павялічаны і фіксаваныя тарыфы на гарадскія перавозкі ручной паклажы пасажыраў.