Следства лічыць, што 50-гадовая жанчына з ліпеня 2007 года па красавік 2016 года загадвала падначаленым складаць дакументы для фіктыўнага працаўладкавання на прадпрыемства чатырох чалавек, якім быў патрэбны працоўны стаж.

Дзеянні абвінавачванай пацягнулі неабгрунтаванае павелічэнне працоўнага стажу, які ўлічваецца пры прызначэнні пенсіі. Аднаму з чатырох чалавек была прызначаная пенсія па ўзросце за работу з асабліва шкоднымі і асабліва цяжкімі ўмовамі працы.

Пры гэтым дырэктар амаль 10 гадоў атрымлівала заробак, налічаны аднаму з фіктыўна працаўладкаваных чалавек.

Нанесеную шкоду прадпрыемству ацанілі больш чым у 10,5 тысячы рублёў, фонду сацыяльнай абароны — больш за 2,5 тысячы рублёў. Усю шкоду абвінавачваная кампенсавала.

Дырэктар знаходзіцца пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0