Пакуль няма поўнай яснасці, што адбылося ў Берліне ўвечары 19 лістапада. Гружаны сталёвымі бэлькамі грузавік урэзаўся ў калядны кірмаш у раёне Курфюрстэндам. 12 чалавек загінулі, 48 паранена.

Паліцыя затрымала чалавека, які сядзеў за рулём грузавіка, і высвятляе ягоную асобу.

Як паведамляе агенцтва dpa са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах, мужчына, які мог быць за рулём грузавіка, прыбыў у Германію ў лютым 2016 як бежанец. Па дадзеных нямецкага выдання Die Welt, ён прыехаў з Пакістана. Як піша dpa, высветліць яго асобу праваахоўнікам перашкаджае той факт, што мужчына неаднаразова мяняў сваё імя.

Журналісты польскага тэлеканала TVN24 здолелі звязацца з уладальнікам аўтамабіля. Той распавёў ім, што за рулём меў быць ягоны стрыечны брат. Уладальнік грузавіка не выключыў, што машыну выкралі, бо яго стрыечны брат не выходзіў на сувязь з 16 гадзін дня панядзелка, 19 снежня.

У кабіне грузавіка ў Берліне быў знойдзены труп пасажыра. Ягоная асоба высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?