Болатаў у 2014 годзе. Фота sobesednik.ru

Болатаў у 2014 годзе. Фота sobesednik.ru

У інтэрв'ю «Росбалту» ён назваў сабатажнікам экс-міністра абароны «ЛНР» Ігара Платніцкага, які цяпер з'яўляецца прэзідэнтам рэспублікі.

«Я ўзяў яго камандзірам батальёна, а потым прызначыў міністрам абароны. Не чакаў ад яго здрады», — сказаў Болатаў. З яго слоў, у жніўні 2014 года, калі Болатаў часова з'ехаў на тэрыторыю Расіі, у «ЛНР» фактычна адбыўся пераварот.

Болатаў нарадзіўся ў расійскім Растове ў 1970 годзе, у савецкія часы служыў у Віцебскай дывізіі ПДВ.

Як кажа Болатаў, Платніцкі прыклаў руку да знішчэння ўсіх магчымых канкурэнтаў.

Да таго ж, да ўнутраных палітычных, эканамічных і асабістых канфліктаў дадаюцца спрэчкі паміж маскоўскімі «куратарамі». Тое, што Генадзь Цыпкалаў скончыў жыццё самагубствам, былы прэм'ер «ЛНР» лічыць хлуснёй:

«Я лічу, што яго катавалі, магчыма, у працэсе перагнулі палку. Ці, можа, забілі спецыяльна, а потым засунулі ў пятлю. Але гэта не быў суіцыд. Цыпкалаў быў непажаданы для Платніцкага — у яго быў іншы куратар у Маскве».

Платніцкі на парадзе. Фота img.rosbalt.ru

Платніцкі на парадзе. Фота img.rosbalt.ru

«Увогуле, вельмі шмат знікла непажаданых людзей, вы бачыце толькі яркія прыклады, такія як Цыпкалаў», — кажа Болатаў, згадваючы забітых палявых камандзіраў баевікоў «Наваросіі».

«Беднову, Мазгавому, Дромаву прыпісваюць рознае ў сілу таго, што яны нават пасля смерці маюць вялікі аўтарытэт. Маё асабістае меркаванне, што ад іх пазбавіліся. Прыбралі ўсіх, хто пачынаў пратэстны рух. Сучаснаму кіраўніцтву не патрэбныя ідэйныя людзі», — распавядае былы кіраўнік «ЛНР».

Болатаў лічыць цяперашнюю «ЛНР» цалкам карумпаванай структурай, якая раскрадае нават гуманітарную дапамогу.

«Расквітнела кумаўство, кіраўнічыя пасады займаюць людзі без профільнай адукацыі, няздольныя чымсьці кіраваць. Паступова ўлада ў «ЛНР» ідзе да краху, а людзі, якія больш-менш здольныя кіраваць, ужо выконваюць задачы для Украіны», — сказаў экс-функцыянер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?