У выніку пажару на тэрыторыі верталётнай часьці ў горадзе Кагане , што ў 12 км ад Бухары, пачалі выбухаць снарады на артылерыйскіх складах. Паведамляецца пра ахвяры і вялікія разбурэньні.

Пажар на тэрыторыі верталётнай часьці ў горадзе Кагане, што ў 12 км ад Бухары, пачаўся прыблізна ў 23 гадзіны па мясцовым часе ў сераду, паведамляе агенцтва Фергана.ру Каля 2-й гадзіны ночы агонь перакінуўся на артылерыйскія склады. Выбухі грымелі да раніцы. Некалькі выбухаў былі настолькі магутныя, што ў дамах на ўскраіне Бухары выбіла шкло ў вокнах. Пасьля першых выбухаў пачалася эвакуацыя мясцовых жыхароў. Аднак не абышлося без ахвяраў. Пра колькасьць забітых і параненых не паведамляецца. Са словаў мясцовых жыхароў, пажар зьнішчыў верталётную частку, чыгуначны вакзал, бальніцу і некалькі дзясяткаў прыватных дамоў.

Паводле афіцыйнай заявы прадстаўнікоў Мінабароны Ўзбэкістана, на дадзены момант пажар лякалізавалі, але пакуль не патушылі.

Паводле ferghana.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0