«Ад імя РПГ Малады Фронт і Siarhei Palcheuski хачу падзякаваць правакатарам за чатыры прарэзаныя колы на машыне Сярогавых бацькоў, — іранізуе ў сябе ў фэйсбуку Зміцер Дашкевіч. — Гэтая барбарская выхадка натхніла мяне звярнуцца да беларускага народу па дапамогу, хаця Сярога мяне і адгаворваў: «Кінь, — казаў, — што мы там зберамо?» Але неабходныя сродкі на гуму мы сабралі за першыя суткі. Агулам жа пад час кампаніі «На колы і сцягі!» нам, нават без ніякіх краўдфандынгавых пляцовак, ахвяравалі больш 700 даляраў. З іх 200 у.а. пайшло на новую гуму…

Сяргей Пальчэўскі паставіў новую гуму на сваю машыну.

Сяргей Пальчэўскі паставіў новую гуму на сваю машыну.

…і за 500 РПГ МФ ажыццяўляе сваю сцяганосную барацьбу далей!» — піша Дашкевіч.

Варта адзначыць, што ўчора, 19 снежня, Сяргея Пальчэўскага прэвентыўна затрымалі, каб сарваць вывешванне бел-чырвона-белых сцягоў на 6-ю гадавіну Плошчы 2010 года. Пальчэўскі правёў 8 гадзін у Цэнтральным РУУСе Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?