20.12.2016 / 16:26

Цюменскаму блогеру далі два гады за допіс пра Сірыю 1

Цюменскі абласны суд (Расія) прыгаварыў да двух гадоў калоніі-пасялення блогера Аляксея Кунгурава паводле артыкула пра апраўданне тэрарызму. Падставай для крымінальнай справы ў дачыненні да Кунгурава стаў пост з крытыкай дзеянняў расійскага войска ў Сірыі, піша znak.com.

Экспертыза прызнала, што ў сваім допісе ў ЖЖ блогер апраўдваў дзеянні баевікоў «Ісламскай дзяржавы». Сам Кунгураў віну адмаўляў. Праваабарончая арганізацыя «Мемарыял» прызнала яго пераслед палітычна матываваным.

Аляксей Кунгураў быў затрыманы ў сакавіку 2016 года ў Цюмені. Ён быў членам «Камітэта 25 студзеня» — арганізацыі, створанай пры ўдзеле былога «міністра абароны» г.зв. Данецкай народнай рэспублікі Ігара Стралкова.

0
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць
20.12.2016 / 22:40
Лаўроў, уступiся за блогера! Павiнна быць свабода слова! (як ты казаў пра сваiх рэгнумцаў)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру