20.12.2016 / 16:27

Вадзім Гігін параўнаў паводзіны Расіі з прапаршчыкам: «Чаму без шапкі? Чаму без валёнак?» 21

Чарговы выпуск перадачы «Справа прынцыпу» на тэлеканале АНТ быў прысвечаны тэме прэтэнзій «Рассельгаснадгляду» да беларускіх тавараў.

Начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі Аляксей Багданаў адзначыў, што раней прэтэнзіі былі да «антыбіётыкаў», цяпер антыбіётыкаў няма, затое ёсць няправільна запоўненыя дакументы.

Начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі Аляксей Багданаў.

«Мне гэта нагадвае стары анекдот, як прапаршчык не ведае да чаго прыдзерцеся да салдата і пытаецца: «Чаму без шапкі, чаму без валёнак?» — пракаментаваў дзеянні расійскага боку вядучы Вадзім Гігін.

«Гэта лабіраванне чыіхсьці палітычных інтарэсаў ці палітычная лінія?» — задаецца пытаннем спадар Багданаў. Па яго словах, шчучынскае прадпрыемства звярталася ў суд адносна фальсіфікацыі тавараў у Цвярской вобласці, аднак справу проста закрылі.

«Як гэта можна пракаментаваць, калі там не дзейнічаюць нават прававыя механізмы?» — спытаўся Гігін.

На сёння ў Расію ідзе 94% беларускага малочнага экспарту.

Вадзім Гігін.

«У чым небяспека? Калі ЗША патрэбны быў саюзнік на Блізкім Усходзе, то яны стварылі дзяржаву Ізраіль, армію, спецслужбы. У іх не было вады — ва ўсіх войнах падтрымалі, забяспечылі доступ да вады. І яны атрымалі саюзніка. Разумееце, геапалітыка! Сёння Расія прэтэндуе на ролю ў свеце, і тыя геапалітычныя паслугі, якія аказвае Беларусь, яны нашмат даражэйшыя за тое, што мы там нешта не паставілі некалькі мільёнаў літраў малака.

Таму павінны купляць, піць беларускае малако, а яшчэ казаць дзякуй, што ніводзін рускі не адчувае тут сябе госцем. У Казахстане руская мова міжнацыянальных зносін, у нас — дзяржаўная. За гэта мы не павінны мець праблем на расійскім рынку. А калі не будзе рыначнікаў, то заўтра расчляняць Расію», — сказаў палітолаг Вадзім Баравік.

Вадзім Баравік.

«У гэтага Данкверта ўвесь халадзільнік забіты беларускімі таварамі! Жонка есць наш сыр, наша малако», — адзначыў Баравік пра кіраўніка «Рассельгаснадгляду».

Прадстаўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі пры гэтым адзначыў, што ў Расіі на сёння дэфіцыт малака складае 8 мільёнаў літраў, Беларусь жа можа закрыць толькі палову.

Зміцер Панкавец

3
LMI / Адказаць
20.12.2016 / 16:34
Ну вось вам і альтэрнатыва Белсату - праўладныя дупалізы, якія за рускія грошы ракам стаяць ва ўсіх студыях і гатовы падлогу вылізаць, толькі б іх пачула "Масква дарагая". І усе, заўважце - выключна па-руску, і не дай Бог, хоць слоўца па-беларуску
0
каментар / Адказаць
20.12.2016 / 16:39
Я не за данкверта, але ў баравіка довады нейкія мазаічныя. Можа, вадзім, трэба лепш рыхтавацца да эфіру? Вунь нават гігін нейкі анекдот падрыхтаваў (цікава, які ў яго быў пачатак?) і пра ўзорнага саюзніка павучыў.
2
Непамяркоуны русафоб, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-ту / Адказаць
20.12.2016 / 16:39
Рашыста гiгiна прарвало?
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру