Расія, Турцыя і Іран з'яўляюцца самымі эфектыўнымі сіламі для ўрэгулявання крызісу ў Сірыі. Пра гэта заявіў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў па выніках сустрэчы з турэцкім і іранскім калегамі Меўлютам Чавушаглу і Джавадам Зарыфам

tass.ru

tass.ru

«Найбольш эфектыўным з'яўляецца той фармат, які вы сёння назіраеце, гэта не спроба кінуць цень на намаганні ўсіх іншых нашых партнёраў, гэта проста канстатацыя факту», — сказаў Лаўроў, адзначыўшы, што фармат тройкі даказвае сваю запатрабаванасць практычнымі справамі.

Так, паводле яго слоў, сумесныя дзеянні Масквы, Анкары і Тэгерана дазволілі эвакуяваць з усходніх раёнаў Алепа пераважную большасць грамадзянскага насельніцтва, і Расія спадзяецца, што гэты працэс завершыцца на працягу аднаго-двух дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?