Burhan Ozbilici / AP

У сеціве з'явіўся відэазапіс, на якім паказаны апошнія хвіліны жыцця пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава, забітага 19 снежня ў Анкары. У амаль дзвюххвілінны ролік таксама трапіў 22-гадовы паліцэйскі Меўлют Мерт Алтынташ, што расстраляў дыпламата з пісталета.

На запісе відаць, як Алтынташ, знаходзячыся ззаду Карлава, ходзіць з боку ў бок і рыхтуецца да здзяйснення злачынства. У канцы ён дастае пісталет і страляе.