20.12.2016 / 21:12

Рабаўнік, што напаў на тэнісістку Квітаву, сур'ёзна пашкодзіў ёй чатыры пальцы 3

Рабаўнік, які напаў на чэшскую тэнісістку Петру Квітаву з нажом у яе доме ў горадзе Прастэеў, сур'ёзна пашкодзіў ёй чатыры пальцы на «працоўнай» левай руцэ.

Па дадзеных Бі-бі-сі, зараз Квітаву аперуюць. Не выключана, што ад зыходу аперацыі залежыць уся яе далейшая кар'ера. Пры гэтым жыццю тэнісісткі нічога не пагражае.

Па словах Квітавай, рабаўнік пазваніў у дзверы і прадставіўся газаўшчыком. Яна ўпусціла яго ў кватэру, але практычна адразу западозрыла благое.

Як распавяла тэнісістка, мужчына, мяркуючы па ўсім, не ведаў, што ў кватэры, у якую ён прыйшоў, жыве менавіта яна. Пазнаўшы, ён здзівіўся.

Але нягледзячы на першапачатковую разгубленасць рабаўнік ўсё ж напаў на Квітаву і прыставіў нож да яе горла.

Спартсменка здолела вызваліцца дзякуючы таму, што рабаўнік недаацаніў яе фізічную падрыхтоўку.

У ходзе барацьбы мужчына сур'ёзна парэзаў Квітавай пальцы на левай руцэ, а потым збег.

Спартсменку шпіталізавалі, а падазраванага абвясцілі ў вышук. Пакуль што затрымаць яго не ўдалося.

Петра Квітава двойчы, у 2011-м і 2014 гадах, станавілася пераможцай Уімблдона. Гэта яе адзіныя перамогі ў турнірах «Вялікага шлема» ў адзіночным разрадзе.

Усяго за сваю спартыўную кар'еру 26-гадовая Квітава выйграла 19 турніраў Жаночай тэніснай асацыяцыі. У 2011 годзе яна падымалася на другі радок сусветнага рэйтынгу.

1
непрыхвасьцень / Адказаць
20.12.2016 / 21:40
бедная девочка..
1
балею за Віку / Адказаць
20.12.2016 / 22:53
Сапраўды шкада Петру, візуальна сціплую, прыемную чэшскую дзяўчыну. Мае сур'ёзныя праблемы са здароўем, зараз гэты жахлівы выпадак... Застаецца пажадаць ёй станоўчага выніку аперацыіі, а таксама псіхалагічнай рэабілітацыі пасля перажытага стрэсу.
0
Любитель дешевых провинциалок / Адказаць
22.12.2016 / 10:09
Вот это...глаза.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру