morgenpost.de

morgenpost.de

Тэракт на калядным кірмашы ў цэнтры Берліна 19 снежня зладзіў «воін «Ісламскай дзяржавы». Адпаведнае паведамленне распаўсюдзіла інфармагенцтва ІД «Амак».

Вечарам 19 снежня грузавік заехаў у натоўп людзей на калядным кірмашы каля вуліцы Курфюрстэндам і вакзала Zoo. У выніку 12 чалавек загінулі, 48 атрымалі раненні.

Здарэнне было кваліфікавана як тэракт. Мяркуецца, што перад тым, як заехаць у натоўп, злачынец скраў грузавік, які належаў польскай кампаніі, і забіў кіроўцу.

***

Неўзабаве пасля нападу берлінская паліцыя затрымала падазраванага, аднак на наступны дзень ён быў адпушчаны. У пракуратуры заявілі, што доказаў супраць яго не знайшлося. Выканаўца тэракту застаецца на свабодзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?