21.12.2016 / 08:33

Навукоўцы: Салямі і сасіскі ўзмацняюць сімптомы астмы 9

У салямі, сасісках або вяндліне ўтрымліваецца кансервант нітрыт, які шкодзіць дыхальным шляхам, піша Бі-бі-сі.

Thinkstock

Ужыванне больш чым чатырох порцый перапрацаванага мяса ў тыдзень, на думку навукоўцаў, пагаршае сімптомы астмы: цяжкае дыханне, здушэнне ў грудзях і ўдушэнне.

Адной порцыяй навукоўцы лічылі два кавалкі вяндліны або салямі або адну сасіску. У тыдзень, такім чынам, можна есці чатыры сасіскі ці восем кавалкаў салямі.

Пры гэтым іншыя эксперты адзначаюць, што сувязь не даказаная і патрэбныя далейшыя даследаванні. Спецыялісты раяць трымацца здаровай дыеты ў цэлым, а не ўстрымлівацца ад якога-небудзь аднаго шкоднага прадукту.

У даследаванні ўдзельнічалі адна тысяча французаў. Навукоўцы назіралі за іх жыццём на працягу дзесяці гадоў - з 2003 па 2013 год. Прыкладна палова з іх пакутавала на астму.

0
Halena / Адказаць
21.12.2016 / 08:52
Есці ўвогуле шкодна, асабліва беларусам.
0
Алеся / Адказаць
21.12.2016 / 09:46
А мы не переживаем, у нашего народа зп на большее и не хватит
0
Дзямiд Торба / Адказаць
21.12.2016 / 10:29
Цiкавая I асэнсаваная думка. Напэуна, тычыцца i атапIчнага дэрматыту.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру