Па справе аб атручэнні «Глогам» арыштаваныя 11 чалавек, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення МУС па Іркуцку Герман Братчыкаў. Яны абвінавачваюцца па арт. 238 КК ( «вытворчасць, захоўванне, збыт прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асобаў).

Па словах крыніцы, у сувязі з сітуацыяй у Іркуцк у ноч на 21 снежня прыязджаў кіраўнік Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін, які правёў экстраную нараду, а затым вярнуўся ў Маскву, піша rbc.ru.

Тым часам колькасць ахвяраў «Глогу» перавысіла 60 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0