21.12.2016 / 09:33

Забіраюць не толькі дарагія аўто: чарговае затрыманне аўтамабіля беларуса ў польскай Кузніцы 3

У суботу, 17 снежня, у пункце пропуску «Кузніца» польскія памежнікі праверылі Audi A6, якая належыла 33-гадоваму грамадзяніну Беларусі. У ходзе праверкі законнасці паходжання аўтамабіля, высветлілася, што транспартны сродак знаходзіцца ў базе дадзеных Інтэрпола, як скрадзены ў Расіі. Ацэначны кошт Audi 1998 года выпуску склаў 13 тысяч. злотых, піша s13.ru

Уладальніка аўтамабіля пасля правядзення неабходных працэсуальных дзеянняў перадалі супрацоўнікам паліцыі.

Раней на польска-беларускай мяжы было некалькі затрыманняў дарагіх машын з Беларусі. Прычына тая ж - аўто лічыліся ў якасці скрадзеных у Расіі. Са студзеня гэтага года супрацоўнікі Падляскай памежнай службы затрымалі 104 транспартных сродкі з ацэначным коштам больш за 7 мільёнаў злотых.

0
LMI / Адказаць
21.12.2016 / 10:08
Як тут не сказаць - купляйце рускае. Мне так здаецца, што там і ў салонах можна набыць крадзенае
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
21.12.2016 / 11:02
Чаму "у польскай Кузніцы"? Можна ж напісаць "у Кузніцы Беластоцкай" -- і ніякай памылкі не будзе. Што за "Падляскай памежнай службы"? Прыметнік утвораны ад назоўніка "Падляшша" -- таму павінна быць "Падляшскай памежнай службы".
0
пытанне / Адказаць
22.12.2016 / 00:20
А чаму праверкі законнасці паходжання аўтамабіля не робяць у Беларусі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру