21.12.2016 / 10:03

Штаб Трампа склаў спіс прыярытэтаў для Мінабароны, у якім няма Расіі 7

Пераходная адміністрацыя абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа накіравала ў Пентагон пералік асноўных прыярытэтаў абароннай палітыкі, у якім ніяк не згаданая Расія. Дакумент аказаўся ў распараджэнні Foreign Policy.

У спісе, які быў складзены са слоў аднаго з галоўных дарадцаў Трампа па абароне Міры Рыкардзел, усяго чатыры пункты:

- Распрацаваць стратэгію, каб перамагчы/знішчыць ІД;

- Стварыць моцную абарону (прыбраць абмежаванні ў бюджэце; палепшыць моц / памер / гатоўнасць войскаў);

- Распрацаваць паўнавартасную стратэгію кібербяспекі;

- Пошук спосабаў павысіць эфектыўнасць (узяць за аснову «вялікія дасягненні» намесніка міністра Роберта Уорка: чакаем прапаноў ад міністэрства).

На просьбу пракаментаваць змест службовай запіскі прадстаўнік Трампа Джэсіка Дзіта заявіла, што рабіць высновы пра прыярытэты на аснове гэтага дакумента было б «памылкай». У Пентагоне адмовіліся каментаваць дакумент, але заўважылі, што прадстаўнікам Трампа дакладвалі аб працы на расійскім кірунку.

Як адзначае Foreign Policy, прадстаўнікі Пентагона заўсёды называлі Расею ў ліку асноўных пагроз з пункту гледжання абароннай палітыкі. Незалежныя аналітыкі таксама паказвалі, што магчымы канфлікт Расеі і НАТА стаіць на першым месцы сярод імаверных пагроз у 2017 годзе.

Трамп падчас сваёй перадвыбарчай кампаніі і пасля перамогі неаднаразова падкрэсліваў, што хоча паспрабаваць наладзіць адносіны з Масквой. На пасаду дзяржсакратара ён прызначыў кіраўніка нафтавай кампаніі Exxon Mobil Рэкса Тылерсана, якога ўзнагароджвалі расійскім ордэнам Дружбы за ўмацаванне сувязяў паміж дзвюма краінамі.

1
' / Адказаць
21.12.2016 / 10:08
1. Распрацаваць стратэгію 2. ??????? 3. PROFIT
3
Кнехт / Адказаць
21.12.2016 / 10:39
Пра Расію, напэўна, ў першым пункце забіта. ;)
3
proff it / Адказаць
21.12.2016 / 11:08
а чаго чакалі. Трамп бізнэсмен і паводзіць сябе максімальна прагматычна. думаю, што і Еўропу ён асабліва падтрымляваць нябудзе. Хутчэй будуць варрыца ў сваім соку самі. А, узбраенне ім праваць канешне будзе - то ж грошы
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру