Аб праблеме забароны на пастаўку беларускіх прадуктаў харчавання шмат гаворыцца, у тым ліку — па тэлевізары, але дзе, напрыклад, звароты ў суд, пацікавіўся кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага ў сераду ў ходзе сумеснага пасяджэння парламента.

Калі Беларусь не згодная з прад'яўленымі прэтэнзіямі, а Расія ігнаруе існуючы парадак разгляду прэтэнзій, то чаму няма зваротаў у адпаведны суд у ЕАЭС, каб нам кампенсавалі шкоду, абурыўся Мясніковіч.

«Вы кажаце пра рост паставак адносна малака на 4% і больш за 15% па мясе. Гэта выдатна. Але спыняюцца цэлыя прадпрыемствы — баранавіцкая «Дружба» ўжо столькі месяцаў не можа прадаваць, Бярозаўскі сыраробны завод, які выпускае высакакласную прадукцыю, але проста закрыты (на Расію). Сярэдняя тэмпература па бальніцы, пра якую вы кажаце, не зусім аб'ектыўная. Трэба адназначна ставіць пытанне, у тым ліку, для судовага разгляду, прад'яўляць пазовы за неабгрунтаванае закрыццё прадпрыемстваў. А распавядаць на беларускім тэлебачанні, якія ў нас тавары - дык гэта не бачыць Расія.

Русы запэўніў, што праблема будзе вырашана, але паскардзіўся, што ў судах — вельмі доўга.

«Нешта не чуў я, каб такія справы наогул разглядаліся», — парыраваў Мясніковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?