21.12.2016 / 11:43

«Мне з гэтым грузам усё жыццё хадзіць…» — судзяць маладзечанскага кіроўцу, які пераехаў школьніцу на бульбе 17

У Маладзечне 21 снежня пачаўся працэс па гучнай справе: 29 верасня на калгасным полі грузавік з бульбай наехаў на васьмікласніцу Віку Папчэню. 13-гадовая дзяўчына загінула на месцы.

На лаве падсудных кіроўца грузавіка — Павел Цыбін. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Цыбіну — 22 гады. Ён працуе кіроўцам у агракомплексе «Хоўхлава» са жніўня 2015 года. Жанаты, мае 1,5-гадовага сына.

Паўла не ўзялі пад варту — ён знаходзіцца на волі. На працэс ён прыйшоў з маці. Жанчына плакала, сам хлопец выглядаў вельмі нервова.

Пацярпелымі па справе праходзяць бацькі школьніцы.

Паводле версіі абвінавачвання, Цыбін меў магчымасць бачыць дзяцей і падчас руху «праявіў злачынную неахайнасць» і «не прыняў своечасовых мераў, каб спыніць транспартны сродак».

Сваю віну хлопец прызнаў цалкам.

Кіруе аўтамабілямі Цыбін з 2013 года. За гэты час у хлопца было некалькі парушэнняў ПДР — за тэхагляд і непрышпілены рамень.

28 верасня хлопца адправілі ў камандзіроўку на сельгаспрадпрыемства «Усход-Агра». На наступны дзень ён атрымаў загад ехаць на поле, дзе і здарылася бяда.

У той дзень хлопец паспеў зрабіць толькі адзін рэйс з бульбай, пасля вярнуўся на поле. Бульбу зноў загрузілі.

«Рабочыя злезлі, памочніца брыгадзіра сказала, што можна ехаць. Я пасігналіў і пачаў рух. Хуткасць была каля 10 км/г. Праехаць трэба было метраў з 80, — узгадвае Цыбін. — Я паехаў, глядзеў у люстэркі — побач з машынай нікога не бачыў. Потым развярнуўся, спыніўся — трэба было пагаварыць з іншым кіроўцам. І тут да мяне падбеглі, кажуць, што я чалавека пераехаў. Я пабег туды».

Затым Цыбін папрасіў прабачэння ў бацькоў загінулай:

«Мне з гэтым грузам усё жыццё хадзіць. Я разумею, што дзяўчынку не вернеш…»

Але ён прызнаў, што сапраўды мог не заўважыць дзяўчынку — пахмурнае надвор’е, цёмная вопратка, шмат людзей…

Бацькам загінулай Цыбін ужо сплаціў 1 тысячу рублёў:

«Гэта і мае грошы, і ў людзей пазычаў, і гаспадарка мая дапамагла».

Пасля пару пытанняў задаў суддзя Аляксей Іршын.

«Там быў нейкі загад — не таптаць бульбу?» — пацікавіўся суддзя.

Павел патлумачыў, што не мог развярнуцца ці праехаць наперад.

«Я сам з вёскі. Ведаю, што такое дзяржаўнае… Там паўсюль людзі разварочваліся па бульбе».

Ён так рабіць не хацеў, а спераду яшчэ збіралі бульбу. Таму і паехаў заднім ходам.

Выслухалі і маці загінулай — Юлію Папчэню.

Пра тое, што трэба ехаць на бульбу, дачка сказала маці за дзень. 29 верасня Віка выйшла з хаты і пайшла да сяброўкі, потым з ёй — на поле. А пасля тая ж сяброўка прынесла Юліі заплечнік Вікі і паведаміла, што здарылася.

Пасля трагедыі Цыбін не прыходзіў да Папчэняў.

«Яго я не бачыла. З яго калгаса прыходзілі дзве жанчыны. Прынеслі канверт, прасілі прабачэння. Я адказала: Бог выбачыць», — распавяла Юлія Папчэня.

Пракурор спытаў, як пакараць абвінавачанага.

«На меркаванне суда».

Пазоў аб кампенсацыі маральнай ці матэрыяльнай шкоды жанчына падаваць адмовілася.

Затым выступілі сведкі. Адзін з рабочых распавёў, што бачыў, як дзяўчынка набліжаецца да машыны, але яму нават не прыйшло ў галаву крыкнуць ёй штосьці: мужчына быў упэўнены, што школьніца спыніцца.

Выслухалі і настаўніц — французскай мовы і фізікі. Яны выкладалі ў школе нумар 11, дзе і вучылася загінулая Віка. Адна з іх таксама была на полі.

«Вельмі сумленна працавалі школьнікі. Мы нават вырашылі ўзнагародзіць іх граматамі на лінейцы», — узгадала Вольга Завадская, выкладчыца французскай.

Але ж, распавяла настаўніца, інструктаж па тэхніцы бяспекі ніхто не праводзіў. Нічога не казалі ні дарослым, ні дзецям.

Але ўсе ўзяліся за працу. Каля 13:00 уборка скончылася. Дзеці разышліся па полі — ім дазволілі набраць па вядры бульбы, каб узяць дамоў, а на полі хапала кепскай, зялёнай бульбы, таму трэба было пашукаць нармальнай. Падчас гэтага Віка і трапіла пад колы грузавіка.

Глядзі таксама: Суд Маладзечанскага раёна адмовіў бацьку загінулай на бульбе школьніцы ў задавальненні пазову

УШ

0
Вайс / Адказаць
21.12.2016 / 12:21
Судить, в первую очередь, необходимо тех, кто отдавал распоряжение о направлении школьников на уборку картофеля. Нашли стрелочника млин...
4
Юрась Беларус / Адказаць
21.12.2016 / 12:30
Пакараць умоўна. Школа, якая прывыкла, што навучэнцы - гэта яе рабы, якімі яна круціць як ёй заўгодна - галоўны вінаваты. Якога не прыцягваюць да адказнасці таму, што ён дапамагае у фальсіфікацыях на вырабах і выхоўвае рабоў для лукашысцкай сістэмы.
6
Lilia / Адказаць
21.12.2016 / 13:18
Юрась Беларус, пры чым тут школа? Вы думаеце, школы па сваёй ініцыятыве на бульбу ездзяць?
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру