Talaka дапамагае рэалізоўвацца самым розным праектам і імкнецца спрасціць навучанне, дапрацоўку ідэяў, пошук аднадумцаў і прыцягненне фінансаў. Супольнаць Талакі з’яўляецца сапраўдным рухавіком, бо гэта яе ўдзельнікі запускаюць праекты, дапамагаюць адзін аднаму ажыццяўляць свае задумы і развіваюць Беларусь праз файныя ініцыятывы ад сацыяльных да камерцыйных. Менавіта таму мы так шмат увагі і сілаў накіроўваем на развіццё і пашырэнне супольнасці.

Наш ідэальны кандыдат не толькі ўяўляе, чым займаецца Talaka і раздзяляе яе каштоўнасці, але і з’яўляецца праактыўным, мэтанакіраваным чалавекам, для якога важна якасна рабіць тое, чым ён заняты, які мае ўнутраную неабходнасцю паляпшаць эфектыўнасць сваёй працы і здольны хутка расці разам з павялічэннем складанасці задачаў, якія ўзнікаюць перад нашай камандай.

Абавязкі будуць уключаць (але не абмяжоўвацца імі):

  • прыцягненне і курыраванне праектаў,
  • дапамога ў публікацыі праектаў і тэхнічная падтрымка,
  • камунікацыя з супольнасцю праз сац.сеткі і імэйл-рассылку,
  • падрыхтоўка і сістэматызацыя навучальных матэрыялаў,
  • пошук і ўзаемадзеянне з ключавымі партнёрамі,
  • арганізацыя падзеяў для супольнасці.

Неабходныя здольнасці (кожная будзе правярацца):

  • праца на вынік,
  • сістэмнае бачанне,
  • ініцыятыўнасць
  • камунікабельнасць
  • саманавучанне
  • самаарганізаванасць

Фармат:

  • поўны працоўны дзень,
  • праца ў мінскім офісе (метро Маладзёжная),
  • заробак па выніку сумоўя 500-800 руб.

Лічыце, што можаце быць карыснымі ў камандзе Талакі?

А мы лічым, што Talaka можа стаць працай вашай мары.

Каб паўдзельнічаць у конкурсе на вакансію, дашліце нам на [email protected]:

  • рэзюмэ з апісаннем вымяраемых вынікаў вашай дзейнасці на кожным месцы працы,
  • апісанне з канкрэтнымі прыкладамі вашага валодання неабходнымі нам здольнасцямі,
  • у імэйле дашліце спасылкі на гэтыя матэрыялы ў Google Docs з доступам па спасылцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0