21.12.2016 / 12:04

Наталля Качанава стала кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта, Максім Рыжанкоў — яе намеснікам 24

Наталля Качанава, віцэ-прэм'ер Беларусі, стала кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта. Максім Рыжанкоў, першы віцэ-прэзідэнт НАК — намеснікам кіраўніка АП. Пра гэта стала вядома 21 снежня.

Наталья Качанава.

«Наталля Качанава, віцэ-прэм'ер Беларусі, прызначаная на пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Максім Рыжанкоў, першы віцэ-прэзідэнт НАК — намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта», — распавялі ў эфіры тэлеканала.

Максім Рыжанкоў стаў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Нагадаем, 5 снежня 2016 года Аляксандр Косінец і Канстанцін Мартынецкі былі вызваленыя ад пасад кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта ў сувязі з пераходам на іншую працу. Чыноўнікі пратрымаліся на сваіх пасадах нядоўга — два і паўтара года адпаведна. Аб іх новым месцы працы да гэтага часу нічога невядома.

Чытайце таксама: Са спорту ў Адміністрацыю прэзідэнта: Пяць фактаў пра Максіма Рыжанкова

Гісторыя жыцця Наталлі Качанавай: як валейбалістка з водаканала стала самай высокапастаўленай жанчынай Беларусі

Лукашэнка памяняў свайго галоўнага целаахоўніка

nn.by

4
Юзік / Адказаць
21.12.2016 / 12:18
Гэта агонія...
3
Водоканальянс / Адказаць
21.12.2016 / 12:19
Открывается веселейшая глава
3
партызан / Адказаць
21.12.2016 / 12:22
Падобнае да падобнага.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру