21.12.2016 / 13:14

Улады сцвярджаюць, што знайшлі мастака, які намаляваў калючы дрот на графіці «Мінск-Масква» 21

Выканаўца самавольнай замалёўкі графіці на вуліцы Магілёўскай у Мінску знойдзены, і з яго спагоняць сродкі праз суд. Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац на прэс-канферэнцыі 21 снежня.

«Гэта мая цвёрдая пазіцыя: калі графіці з'явілася падчас правядзення Дзён Масквы ў Мінску, і гэты эскіз быў узгоднены намі і масквічамі, то, я лічу, гэта няправільна, калі хтосьці, зыходзячы з нейкіх асабістых памкненняў, прыходзіць і замалёўвае», — сказаў Шорац. Калі гэтаму патураць, то «хтосьці можа і да помніка нешта прымайстраваць», дадаў ён.

«Спаганяць абавязкова будзем, і нашы грамадзяне павінны разумець, калі хочаш нешта намаляваць, — паглядзіце на тое, што робіцца на вуліцы Кастрычніцкай, калі прыехалі бразільскія мастакі і намалявалі. Але я супраць, каб потым на іх хтосьці чорным зафарбоўваў. Калі ёсць аўтар, то толькі з яго ведама трэба ўносіць змены. Калі ўсё пусціць на самацёк, мы прыйдзем да хаосу. Мы абавязкова спагонім затраты на змены. Трэба юрыдычна гэта кампетэнтна зрабіць, каб у судзе наша пазіцыя была вельмі пераканаўчая», — сказаў Шорац.

6
124 / Адказаць
21.12.2016 / 13:21
Готов задонатить ему
7
Здорава / Адказаць
21.12.2016 / 13:22
Ну журналісты прынамсі на другі дзень яго знайшлі - бралі каментар... Асабіста я ціснцу, хлапчына, табе руку!
6
1 / Адказаць
21.12.2016 / 13:30
Это ж и есть истинный стрит-арт, власти просто не в курсе.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру