21.12.2016 / 14:31

Тэракт у Берліне: паліцыя шукае грамадзяніна Туніса 1

Паліцыя Берліна шукае грамадзяніна Туніса, асабістыя дакументы якога знойдзены ў кабіне грузавіка, які стаў прыладай тэракту на калядным базары ў панядзелак, паведамляе Dw.de.

Як паведамляецца ў сераду, падазраваны выкарыстаў розныя імёны. Паводле аднаго з дакументаў, яго завуць Ахмед А., у іншым значыцца імя Аніс А.

Па дадзеных следства, чалавек, які накіраваў грузавік на натоўп людзей на плошчы Брайтшайдплац ў панядзелак, 19 снежня, паранены.

У кабіне аўтамабіля знойдзеныя сляды ДНК меркаванага злачынцы.

0
Вета / Адказаць
22.12.2016 / 00:17
Вось дзіва, як гэта ён свае дакументы пакінуў. 11/9 з самалётаў здаецца таксама пашпарт вываліўся.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру