21.12.2016 / 14:39

Уезд у цэнтр Мінска могуць зрабіць платным для ўсіх 19

Гарадскія ўлады разглядаюць магчымасць зрабіць уезд у цэнтр Мінска платным для ўсіх.

Фота Сяргея Зініна

Пра гэта, як паведамляюць «Мінск-Навіны», паведаміў 21 снежня старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац падчас прэс-канферэнцыі ў гарадской ратушы.

Ён растлумачыў, што на працягу бліжэйшых гадоў узровень аўтамабілізацыі ў горадзе можа наблізіцца да крытычнага.

— Мы ўжо паўгода вывучаем гэтую тэму, - адзначыў А. Шорац. - Ёсць розныя тэхнічныя сродкі, як гэта зрабіць, і розныя падыходы. Адны спецыялісты прапануюць зрабіць нязручным праезд праз цэнтр горада і выкарыстоўваць 1-е і 2-е транспартныя кольцы, каб знізіць аўтамабільныя патокі. Іншыя - абмежаваць ўезд на МКАД або зрабіць яго платным для грузавога транспарту. Ёсць прапанова зрабіць платным ўезд у цэнтр Мінска для ўсіх удзельнікаў руху. Наша галоўная задача — зрабіць рух на грамадскім транспарце больш зручным, камфортным і хуткім, чым на асабістых аўтамабілях.

«Магчыма, зробім ўезд у цэнтр Мінска платным для ўсіх, выкарыстоўваючы сістэму BelToll, - падсумаваў А. Шорац. - І кожны ўдзельнік руху будзе разумець, што, заязджаючы ў пэўную зону, ён павінен заплаціць».

0
Гость / Адказаць
21.12.2016 / 15:20
На сколько повысятся цены на общественный транспорт ? Особенно интересует метро - обе линии идут через центр.
1
вл / Адказаць
21.12.2016 / 15:35
я стесняюсь спросить , а возле станций метро уже достаточно парковочных мест построили?
2
xxx / Адказаць
21.12.2016 / 15:56
Наша галоўная задача — зрабіць рух на грамадскім транспарце больш зручным, камфортным і хуткім, чым на асабістых аўтамабілях. ------ Ахахах. Это ахинея. Они хотят автомобилистам сделать ХУЖЕ. ))) Мдаааа
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру