21.12.2016 / 14:55

У Фінляндыі бедным лічыцца чалавек, які зарабляе 1 185 еўра ў месяц 15

Колькасць фінаў з нізкімі даходамі скарачаецца пяты год запар, паведамляе yle.fi.

Паводле папярэдніх звестак Статыстычнага цэнтра, у мінулым годзе ў Фінляндыі налічвалася 631 000 чалавек з нізкім узроўнем даходаў, што на 43 тыс. менш, чым годам раней. У 2015 годзе доля насельніцтва з нізкімі даходамі склала 11,7%.

У 2015 годзе бедным лічылі адзінокага чалавека, які зарабляў максімум 14 230 еўра ў год, гэта значыць 1 185 еўра ў месяц.

Нізкім лічыцца даход, які складае максімум 60% ад сярэдняга даходу грамадзян. Таму колькасць асоб з нізкімі даходамі залежыць таксама ад агульнага ўзроўню заробкаў.

0
спаЛОХаны / Адказаць
21.12.2016 / 15:20
нічога дзінага там жа няма калгасаў
9
Сняжок / Адказаць
21.12.2016 / 15:26
А вы в курсе, почём там водка? Конечно, бедный
0
Рэжу на трасянцы / Адказаць
21.12.2016 / 15:33
спаЛОХаны, I ня толькi калгасау. Там няма камунiстау
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру