21.12.2016 / 15:22

Лукашэнка прапанаваў скараціць Бузоўскага, а яго функцыі перадаць Рыжанкову і прэс-сакратарцы Эйсмант 10

Кіраўнік Беларусі прызначыў новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, а таксама першага намесніка гэтай структуры. Імі сталі Наталля Качанава і Максім Рыжанкоў адпаведна. На нарадзе таксама прысутнічалі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Валерый Міцкевіч, памочнік прэзідэнта Мікалай Корбут і прэс-сакратарка Наталля Эйсмант.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў рэформу ўнутры Адміністрацыі. Найперш ён лічыў, што трэба скасаваць пасаду аднаго з намеснікаў — па ідэалогіі. Цяпер за гэтую працу адказвае былы бээрэсэмаўскі лідар Ігар Бузоўскі, якога прызначылі два гады таму.

Аляксандр Лукашэнка і Ігар Бузоўскі. Фота grodnonews.by.

Функцыі Бузоўскага Лукашэнка прапануе падзяліць паміж новым першым намеснікам Адміністрацыі Максімам Рыжанковым («Культура, спорт, ахова здароўя — аснова нашай ідэалогіі»), а таксама Наталляй Эйсмант. Што тычыцца Эйсмант, то пра яе кіраўнік краіны сказаў: «Яна чалавек ужо дасведчаны, але крыху недазагружаны і ўладнымі, і арганізацыйнымі паўнамоцтвамі. Таму яе важна ўцягнуць у гэты вір».

«Я проста выказваю сваё меркаванне, але вы там паглядзіце», — адзначыў Лукашэнка. Аднак можна не сумнявацца, што ў выніку ўсё так і будзе.

Намеснікамі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта на сёння з’яўляюцца: Валерый Міцкевіч (адказвае за юрыдычную сферу), Мікалай Снапкоў (эканоміку) і Ігар Бузоўскі (ідэалогія).

Зміцер Панкавец

1
Сняжок / Адказаць
21.12.2016 / 15:28
Петкевич - пресс-секретарь? а Бузовского, наверное, послом в Тунис отправят
0
дармідонт / Адказаць
21.12.2016 / 15:30
А з прадпрыемстваў і выканкамаў калі пагоніць?
0
mercury606 / Адказаць
21.12.2016 / 15:36
Аптымізацыя і барацьба з бюракратыяй па-беларуску: вызваляем з пасады аднаго чыноўніка і ставім замест яго два новых. А папярэдніка ўкараняем у новы калектыў згодна з аналагічнай схемай))
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру