21.12.2016 / 15:33

Дырэктар Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў: Незалежнай Беларусі быць не можа 121

Пра немагчымасць існавання незалежнай Беларусі заявіў дырэктар Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў Леанід Рашэтнікаў.

Расійскі інстытут стратэгічных даследаванняў (РІСД, а па-расейску — РИСИ) заснаваны прэзідэнтам Расіі. Ён забяспечвае інфармацыяй Адміністрацыю прэзідэнта, Раду бяспекі і іншыя структуры ўлады Расіі.

Рашэтнікаў — генерал-лейтэнант, прыйшоў у РІСД са Службы замежнай выведкі.

«Сітуацыя вельмі для нас неспрыяльная, — сказаў Рашэтнікаў пра Беларусь. — Усё рухаецца па ўкраінскім сцэнары, ну можа быць з нейкімі нюансамі, але працэсы вельмі падобныя і, на жаль, не бачым працэсаў, якія ім супрацьстаяць. Вось гэтая лінія на як бы такое аддзяленне беларусаў ад расейцаў, вось гэта стварэнне такога плоту паміж беларусамі і расейцамі ў ідэалагічным, гістарычным, ідэйным плане, і нават ў нейкай ступені ў духоўным, яно відавочнае проста.

У першай зале [выставы, пра якую ідзе гаворка] была выстаўлена і цяпер там знаходзіцца газета «Праўда» за 1926 год. На першай старонцы пастанова аргбюро ЦК ВКП(б), і называлася гэтая пастанова «Пра стварэнне беларускай мовы» [мусіць, маецца на ўвазе пастанова ЦК КПБ 1926 года аб правядзенні ў Менску навуковай канферэнцыі аб рэформе беларускага правапісу — НН]. Разумееце? 1926 года. Гэтай мове, выходзіць, 90 гадоў. Вось гэтая бомба, якая была закладзена тады, яна цяпер выбухнула, і працягваюць выбухаць маленькія бомбачкі, — сказаў Рашэтнікаў. — Гэта вельмі непакоіць усіх нас, я мяркую, і наша кіраўніцтва таксама. Патрэбная дыскусія, прынамсі, гаварыць пра гэта [трэба] адкрыта. Увага многіх цяпер адцягнутая Сірыяй ці Украінай, прыходам да ўлады Трампа, забываюць пра Беларусь. Нельга забываць — гэта гістарычная частка вялікай Расеі, вялізнай Расеі, гэта частка нашага народа. Так жа і з Беларуссю, пра што яны думаюць — кіраўнікі [Беларусі], — працягваў Рашэтнікаў. — Незразумела, ці то пра ўласнае становішча, ці то яшчэ пра нешта. Пра што яны думаюць? Аддаліцца ад Масквы і аддацца камусьці іншаму — вось што атрымліваецца, — сказаў Рашэтнікаў і падсумаваў. — Якая «Беларусь незалежная ад Масквы?»

Вось відэа выказванняў Рашэтнікава:

СГ

4
Н.Д. / Адказаць
21.12.2016 / 15:41
Расійскія “эксперты” з падачы Пуціна ўжо даўно заяўляюць, што Украіну і Беларусь стварылі бальшавікі. “Гісторыя хлуслівага тэзісу аб тым, што Беларусь квазідзяржава, нацыя, якую прыдумалі бальшавікі.”…Сітуацыя, якая склалася ў савецкай Расіі падчас грамадзянскай вайны была катастрафічная. Насамрэч перамога бальшавікоў не была такой безумоўнай як тое ўяўляецца сённяшнім расійскім дзеячам, ідэолагам і прыхільнікам «рускага свету», ім здаецца, што ўсталяванне нацыянальных рэспублік было гэткай блазнотай з боку Леніна. Каб утрымаць уладу бальшавікі пайшлі на некаторыя важныя саступкі… бальшавікі паабяцалі народам мір, а таксама свабоду нацыянальнага самавызначэння, што з аднаго боку было часовай мерай, каб утрымацца ва ўладзе. А з другога гэта было лагічным развіццём марксісцкіх ідэй, ад якіх немагчыма было так запраста адмовіцца, бо ўлічваючы першапачатковую слабасць бальшавіцкай улады ім усё ж такі трэба было быць паслядоўнымі. … Расэл меў размову з Леніным, Горкім, сустракаўся з Троцкім і пакінуў даволі грунтоўныя і трапныя заўвагі і назіранні. …Вось што ён піша пра складанасць сітуацыі: “Ён[Ленін] сказаў, што два гады таму ні ён, ні яго паплечнікі не разлічвалі выжыць у асяроддзі варожага свету. Яны выжылі дзякуючы сваркам і разыходжанням інтарэсаў розных капіталістычных краін; адыграла сваю ролю таксама сіла бальшавіцкай прапаганды. Ён сказаў, што немцы смяяліся, калі бальшавікі прапанавалі змагацца з гарматамі пры дапамозе ўлётак, але ход падзей даказаў, што ўлёткі не менш магутная зброя.” На думку Расэла бальшавікі не цешылі сябе надзеяй на сапраўдны мір з капіталістычнай Еўропай і Амерыкай, мір для іх гэта толькі часовая перадышка на шляху да сусветнай рэвалюцыі: «Мір паміж бальшавіцкай Расіяй і капіталістычнымі краінамі, сказаў ён [Ленін], не можа быць стабільным; стомленасць або ўзаемныя разлады могуць прымусіць краіны Антанты да заключэння міру, але ён перакананы, што мір гэты будзе непрацяглым…» …Эканамічна бальшавіцкая ўлада знаходзілася ў даволі вялікім крызісу, так, напрыклад, царскія рублі цаніліся ў дзесяць разоў вышэй і былі больш распаўсюджаныя. Але як заўважае Расэл гэта цалкам заканамерныя наступствы, якія вынікаюць з тэорый Маркса. «З моманту рэвалюцыі ў кастрычніку 1917 г. Савецкі ўрад быў у стане вайны амаль з усім светам і ў той жа час сутыкнуўся з грамадзянскай вайной унутры краіны… На самой справе Расіі вельмі пашанцавала, што яна не трапіла ў яшчэ больш адчайную сітуацыю. саступкі бальшавікоў у нацыянальным пытанні былі абумоўлены слабасцю бальшавіцкай улады, і спадзевамі Леніна на тое, што нацыянальныя рухі могуць аказацца часовымі хаўруснікамі на шляху барацьбы да сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. Расійскія камуністы не стваралі нацыі, яны спадзяваліся скарыстацца набіраючымі моц нацыянальнымі рухамі ў сваіх мэтах. …бальшавікі на Беларусі знаходзіліся ў яўнай палітычнай меншасці ў параўнанні з нацыянальнымі арганізацыямі… У часы грамадзянскай вайны калі не было разумення таго, якая партыя ўрэшце прыйдзе да ўлады бальшавікі не карысталіся такой абсалютнай папулярнасцю як пра гэта сцвярджала савецкая прапаганда Тэзіс аб тым, што Беларусь не сапраўдная дзяржава, нацыя, якую прыдумалі бальшавікі не мае пад сабой ніякіх падстаў. Трансліраваць і паўтараць яго могуць толькі людзі, якія не ведаюць гісторыю, забываюць тую складаную сітуацыю, у якой фармаваліся нацыі і нацыянальныя дзяржавы пасля развалу расійскай імперыі і дзесяцігоддзі да гэтага. Калі яны з пазіцый рускага нацызму пачынаюць сцвярджаць, аб тым, што беларусаў прыдумалі бальшавікі, ім напэўна здаецца, што палітычная сітуацыя ў Савецкім Саюзе была заўсёды такой адназначнай і непахіснай, якой яна была ў часы сталай сталінскай дыктатуры заснаванай на тэроры супраць народаў. Да гэтай катэгорыі нацыял-імперыялістаў трэба дадаць працаўнікоў расійскай прапаганды і салдатаў інфармацыйнай вайны, якія за пэўную фінансавую ўзнагароду напаўняюць ілжывымі імперскімі, антыдэмакратычнымі тэзісамі інтэрнэтпрастору. Ні першая, ні другая катэгорыі ні думаць, ні ведаць не жадаюць, што Беларусь – гэта суверэнная дзяржава, а беларусы – нацыя, якая паўстала ў барацьбе з імперыяй на права існавання. Яны не хочуць ведаць, што насамрэч бальшавікі скарысталіся нацыянальнымі рухамі, а не стварылі іх. І што па вялікаму рахунку, ім не крытыкаваць трэба Леніна, а ўхваляць яго тактыку, бо адносна гнуткая палітыка ў дачыненні да нацыянальных рэспублік, паспрыяла таму, што Расійская імперыя, толькі ўжо ў выглядзе СССР, пратрывала яшчэ 70 год да аднаго з сваіх чарговых развалаў. Гісторыя хлуслівага тэзісу аб тым, што Беларусь квазідзяржава, нацыя, якую прыдумалі бальшавікі. Часопіс “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ”, №12, сьнежань 2015, с. 8-22.
6
спаЛОХаны / Адказаць
21.12.2016 / 15:42
а што пра гэта скажа заходні беларус Франак Клінцэвіч?
6
Тузик / Адказаць
21.12.2016 / 15:45
Брэша, як сабака. За што i кормяць.
Паказаць усе каментары/ 121 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру