21.12.2016 / 16:00

Нацагенцтва па турызме Беларусі выдала каляндар са скандальным фота 15

Адна з самых знакамітых у краіне фатаграфій упрыгожыла квартальныя календары Нацыянальнага агенцтва па турызме на 2017 год.

Нацыянальнае агенцтва па турызме Беларусі выдала квартальны каляндар з выкарыстаннем фатаграфіі вядомага беларускага блогера Антона Матолькі. Некалькі месяцаў таму здымак выклікаў грамадскі рэзананс, які ўзняў праблему аўтарскага права ў краіне. Тады фатаграфія была выкарыстана ў тэлесюжэце канала «Беларусь-1» без указання аўтара і без яго згоды на гэта. Як нам распавялі ў Нацыянальным агенцтве па турызме Беларусі, усе пытанні аўтарскага права на выкарыстанне фота ў квартальных календарах былі вырашаны афіцыйна дамовай з аўтарам.

Анастасія Шаткевіч, аддзел інфармацыйнага забеспячэння Нацыянальнага агенцтва па турызме: 

«Гэта яркі фотаздымак з выявай нетыповай для нашай краіны з'явы — паўночнага ззяння. Мы падумалі, што гэта цікавы вобраз, які сімвалізуе нешта новае і нестандартнае для нашай краіны, а менавіта такія паняцці мы часта выкарыстоўваем адносна таго, што адбываецца ў нашым турызме. Адкрываюцца новыя месцы, з'яўляюцца нестандартныя ідэі, беларускі турызм пачаў актыўнічаць — і гэта добры трэнд. Каляндар выйшаў яркім і, спадзяёмся, запамінальным. 2017 год у турызме будзе такі ж — мы ў гэтым упэўнены».

Антон Матолька, фатограф, блогер:

«Пару месяцаў таму мне патэлефанавалі, спыталі, ці можна выкарыстоўваць фота для календароў. Але не проста выкарыстоўваць, а менавіта купіць. Я вельмі ўзрадаваўся, што дзяржаўная ўстанова не проста ўзяла і выкарыстала малюнак, як гэта бывае ў Беларусі, а зрабіла гэта правільна — па дамоўленасці з аўтарам. На самай справе, быў гатовы аддаць і бясплатна, але сам падыход прыемна здзівіў. Ужо бачыў у друкаваным варыянце — добра выйшла».

0
Генэрал Голад / Адказаць
21.12.2016 / 16:08
Ну што ж, Матолька, хоць у цябе 500 будзе. Віньшую!)
2
студэнт / Адказаць
21.12.2016 / 16:09
А радасны які) Можна павіншаваць - свае мэты ўсё ж такі дасягнуў.
3
Стужка / Адказаць
21.12.2016 / 16:21
малайчына, Антон. Гэта перамога цывілізаванасці над саўком.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру