Галасаванне было тайным.

У новы склад Цэнтрвыбаркама ўвайшлі:

  • Андрэй Гуржы, намеснік начальніка галоўнага юрыдычнага ўпраўлення Гомельскага аблвыканкама;
  • Вольга Дарашэнка, начальнік юрыдычнага аддзела Магілёўскага аблвыканкама;
  • Святлана Кацуба, сябра ЦВК ад 2009 года, загадчыца кафедры гаспадарчага права Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога;
  • Аляксандр Ласякін, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, дырэктар Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа;
  • Ігар Плышэўскі, начальнік галоўнага юрыдычнага ўпраўлення Мінгарвыканкама;
  • Ірына Целікавец, першы намеснік начальніка галоўнага юрыдычнага ўпраўлення Мінскага аблвыканкама.

20 снежня Аляксандр Лукашэнка чальцамі Цэнтрвыбаркама прызначыў Алену Дмухайлу, Вадзіма Іпатава, Сяргея Каліноўскага, Марыну Рахманаву і Алега Сліжэўскага. Усе яны ўваходзілі ў папярэдні склад ЦВК, тэрмін паўнамоцтваў якога скончыўся 20 снежня.

Старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лукашэнка 20 снежня прызначыў Лідзію Ярмошыну. Сёння гэта прызначэнне пацвердзіў Савет Рэспублікі.

Як адзначыла ў гутарцы з журналістамі Ярмошына, упершыню яна рэалізавала ідэю фарміравання камісіі ў поўным складзе з юрыстаў. «Я ўпэўнена, што гэта павышэнне іміджу Цэнтральнай камісіі не только ў грамадстве, а найперш за мяжой. У нас, у Беларусі, Цэнтрвыбаркаму нічога даказваць не трэба, але для тых, хто сустракаецца з нашымі прадстаўнікамі за мяжой, заўсёды мае значэнне, хто прадстаўляе краіну», — сказала кіраўнік ЦВК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0