Трагедыя адбылася ў чэрвені. Абвінавачаны заспеў жонку з палюбоўнікам і нанёс яму мноства ўдараў нажом. Той сканаў на месцы. Пасля гэтага Трыфанаў расправіўся з бацькам ахвяры, які прыйшоў на дапамогу сыну. Трэцяй забітай стала сужыцелька бацькі — жанчына знаходзілася ў доме, дзе адбылося злачынства.
Абвінавачаны таксама пагражаў жонцы забойствам, але ёй удалося ўцячы да сястры, адкуль і выклікалі міліцыю.
Усе ўдзельнікі канфлікту знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. У абвінавачанага зафіксавалі 2,8 праміле алкаголю ў крыві.
Віну Трыфанаў прызнаў часткова. Ён не адмаўляў, што забіў трох чалавек, але сцвярджаў, што гэта адбылося спантанна, а не было спланавана загадзя.
Абвінавачваны мае права абскардзіць прысуд.